Інтэрактыўны занятак “Калядныя матывы” – добры падарунак падчас канікул для школьнікаў, іх класных кіраўнікоў, бацькоў. Безумоўна, наведаць яго могуць усе зацікаўленыя.
Вас ахіне цёплая атмасфера народных калядных традыцый. І не толькі.
Шлях да Каляд працягнецца праз створаныя супрацоўнікамі святочна-зімовыя лакацыі, дзе наведвальнікі ўбачаць унікальныя навагоднія экспанаты з фондаў музея, працы майстроў па выцінанцы і інш. А пра традыцыі абрада каледавання паведаюць казачныя героі тэатра ценяў “Ліхмікі”.
Усё разам стварае добры святочны настрой, дае магчымасць атрымаць яркае адчуванне набліжэння зімовых свят.