Да 7-лістапада супрацоўнікі музея падрыхтавалі выстаўку-ўспамін «Дзень Вялікага Кастрычніка ў перыядычным друку і рэтра-паштоўках

У гасцей і жыхароў горада з’явілася магчымасць вярнуцца на некалькі дзесяцігоддзяў назад і ўспомніць атрыбуты свята без якіх не абыходзілася ні адна савецкая сям’я.

Выстаўка знаёміць з землякамі ўдзельнікамі рэвалюцыі і грамадзянскай вайны.

На выстаўцы можна пачытаць газету «Уперад», надрукаваную 75 гадоў таму (7 лістапада 1944 г). Даведацца аб працоўных поспехах жыхароў нашага раёна ў пасляваенны час.

Здзейсніць невялікую экскурсію ў гісторыю савецкай паштоўкі на тэму Кастрычніцкай рэвалюцыі дазволіла прыватная калекцыя паштовак лідчаніна Чэслава Серафімовіча.

Даведаўшыся пра выстаўку, мясцовыя жыхары падаравалі музею паштоўкі, якія папоўняць музейную калекцыю.

VKFacebookOdnoklassnikiViberCopy LinkTelegram
Exit mobile version