Паэт з Полацка на зямлі Лідскай

Напрыканцы лістапада наш горад наведаў паэт і празаік, публіцыст, галоўны дырэктар міжнароднага вяшчання беларускага радыё (радыёстанцыя “Беларусь”), тэлевядучы праграмы “Дыяблог пра мову” (канал “Беларусь 3”) Навум Гальпяровіч. Шаноўны госць прыехаў не адзін: яго суправаджалі калегі, сярод якіх была і рэдактар беларускага радыё Юлія Адамовіч. Яны наведалі літаратурны аддзел музея (домік Таўлая) па Замкавай,7: была арганізавана … Read more

Сустрэча з прыгожым

Яны не такія, як усе … яны лепш за нас! Добразычлівыя, умеюць жартаваць і разумеюць жарты, спагадныя і на ўсё маюць сваё ўласнае асаблівае меркаванне. Нядаўна ў нас у гасцях пабывалі незвычайныя дарослыя людзі з аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў г. Ліда. Выдатна, што яны рэгулярна прыходзяць да нас у музей. Гэта аўдыторыя наведвальнікаў, гаварыць з … Read more

У рамках Дня інвалідаў у Беларусі

6 снежня 2017 г. у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі адбудзецца квэст «Лекавыя расліны ў жыцці нашых продкаў». Удзельнікі пазнаёмяцца з гісторыяй і традыцыямі збору дзікарослых раслін, а таксама з іх выкарыстаннем у паўсядзённым жыцці нашых продкаў. Усе жадаючыя змогуць прадэгуставаць гарбату па старадаўніх рэцэптах. Пачатак – 15.00. Запрашаем! Уваход вольны.

Да ведама літаратараў Лідчыны і прыхільнікаў мастацкага слова!

У сераду, 29 лістапада ў  Лідскім гісторыка-мастацкім музеі адбудзецца сустрэча з паэтам і празаікам, публіцыстам, галоўным дырэктарам міжнароднага вяшчання беларускага радыё (радыёстанцыя “Беларусь”), тэлевядучым праграмы “Дыяблог пра мову” (канал “Беларусь 3”) Навумам Гальпяровічам. Адбудзецца прэзентацыя чарговага паэтычнага зборніка “Час лістападу” (выдавецтва “Чатыры чвэрці”).  Пачатак – 15.00. Запрашаем! Уваход вольны. ПАЭТ З ПОЛАЦКА НА ЗЯМЛІ ЛІДСКАЙ

Цыкл мерапрыемстваў «Сустрэчы з калекцыянерамі»

Кожную суботу лістапада Лідскі гiсторыка-мастацкi музей праводзіць сустрэчы з калекцыянерамі Лідчыны. У рамках мерапрыемства яны раскажуць пра свае калекцыi, падзеляцца ўспамінамі аб набытых прадметах. 11 лістапада прайшла сустрэча з сігнуманістам Дзянісам Мяркулавым. Калекцыянер пазнаёміў вучняў 9 «Б» класа СШ №4 са сваёй шматлікай калекцыяй шаўронаў. 18 лістапада ўдзельнікі аматарскага аб’яднання «Вера. Надзея. Каханне » даведаліся … Read more

Злёт юных краязнаўцаў

2 лістапада на базе Лідскага музея адбыўся злёт юных краязнаўцаў ўстаноў адукацыі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. У рамках злёту праведзена навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў па выніках конкурсу даследчых работ “Тапаніміка роднага краю”, а таксама творчая абарона матэрыялаў краязнаўчага конкурсу «Знаходка года». Увазе наведвальнікаў была прадстаўлена выстава «Вайна ў гісторыі маёй … Read more

Выстаўка “Восеньскі лістапад”

Юбілейная выстава нашага земляка – мастака Мельнікава Уладзіміра Сяргеевіча “Восеньскі лістапад” Рэтраспектыва творчасці ў сувязі з юбілеем аўтара дасць магчымасць наведвальнікам прадставіць у поўнай меры аўтарскую калекцыю карцін. На выставе будуць прадстаўлены арыгіналы жывапісных работ, а таксама рэпрадукцыі карцін, якія знаходзяцца ў цяперашні час у калекцыях іншых музеяў і прыватных уладальнікаў. Карціны У.С. Мельнікава разнажанравыя: … Read more

ВЫСТАВА “ВЯДЗЕМ ПАЧАТАК СВОЙ АД ГЕДЫМІНА”

У Вялікага князя Уладзіміра Святаславіча другі сын Ізяслаў, у Ізяслава сын Брачыслаў, у Брачыслава сын Усяслаў, у Усяслава сын Барыс, у Барыса сын Рагвалод, у Рагвалода сын Расціслаў, у Расціслава сын Давід, у Давіда сын Віл, яго ж людзі ваўком клікалі, у Віла сын Траян, у Траяна Відэн, у Відэна сын Гедымін. Ён кіраваў Вялікім … Read more