Тэатралізаваная экскурсія “Вандроўка ў мінулае”

Тэатралізаваная экскурсія “Вандроўка ў мінулае” ператварае наведвальнікаў не толькі ў гледачоў, але і ў непасрэдных удзельнікаў у прадстаўленай праграме экскурсіі. Тэатралізаваная экскурсія – гэта ўнікальнае спалучэнне інтэрактыўнай формы з дынамічнай і эмацыйна выяўленай падачай самых цікавых фактаў і гісторый Лідскага замка. Праграма ўключае гульні ў стылі сярэднявечча, майстар-клас па сярэднявечных танцах і, па жаданні, салодкі … Read more

“У бібліятэчны свет запрашае Паэт!”

9 снежня 130-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча адзначаюць хіба што ва ўсіх установах культуры Беларусі і за яе межамі, у прыватнасці, у бібліятэках, кнігарнях, музеях. Не прамінулі гэтую знакавую падзею ў гісторыі беларускай літаратуры і ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Падумалася, а якое дачыненне да Лідчыны мае Паэт? Мае. … Read more

Выстаўка «З гісторыі цэглы»

У Лідскім замку адкрылася выстаўка старажытнай цэглы з уласнай калекцыі жыхара г. Ліды Аляксея Чысцякова. Пошукам цэглы калекцыянер займаецца па ўсёй тэрыторыі Беларусі, і на выставе можна убачыць экспанаты як айчыннай, так і замежнай вытворчасці перыяду XIV- XX стст.  

Увага! Розыгрыш прызоў!

Паважаныя наведвальнікі выставы “Працяг….”. Прапануем Вам прыняць актыўны ўдзел у розыгрышы прызоў ад ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” і ДУА “Лідская дзіцячая мастацкая школа мастацтваў”. Для ўдзелу Вам неабходна наведаць выставу «Працяг…», вызначыць лепшую творчую працу ў намінацыі «Прыз сімпатый гледачоў», пакінуць Вашыя кантакты. Пасля завяршэння работы выставы Аўтар-пераможца выбера сярод удзельнікаў галасавання шчаслівага ўладальніка прызоў … Read more

Выстаўка мастацкіх твораў «Працяг…»

1 кастрычніка, напярэдадні Дня настаўніка, у белай залі Лідскага гісторыка-мастацкага музея сумесна з ДУА «Лідская дзіцячая мастацкая школа мастацтваў» адкрылася выстаўка мастацкіх твораў «Працяг…». На выстаўцы прадстаўлены работы педагогаў і іх вучняў у розных жанрах і тэхніках.

Выстаўка “Сустрэча пакаленняў. Арганізацыі моладзі ўчора і сёння”

Выстаўка прысвечаная 100-годдзю Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі разлічана на наведвальнікаў рознага ўзросту. Для дзяцей і моладзі падрыхтавана гістарычная экскурсія аб стварэнні камсамола і сучасных маладзёжных арганізацыях Лідчыны. Больш старэйшаму пакаленню наведванне музея дапаможа вярнуцца ва ўспаміны пра маладосць і камсамольскае брацтва. Наведвальнікі экспазіцыі змогуць даведацца пра цэлую эпоху ў жыцці краіны, пра УЛКСМ,КСМЗБ, пра … Read more

Сумесны выставачны міжнародны праект «Скрозь прызму руін»

Выстаўка «Скрозь прызму руін», гэта сумесны міжнародны праект Лідскага гісторыка-мастацкага музея і Генеральнага Консульства Літоўскай Рэспублікі ў Гродне, рэалізаваны па ініцыятыве ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Клайпедзе, Мікалая Логвіна. Цыкл работ, створаных літоўскім мастаком Раманасам Барысавасам, уяўляе сабой агляд помнікаў архітэктуры, якія яшчэ захаваліся, але, магчыма, могуць знікнуць. Галоўная тэма гэтых твораў – архітэктурная спадчына … Read more

Звесткі з гісторыі лідскага края ў Доме-музеі паэта Таўлая

*Глядзець сюжэт на ЛідаТВ 2018 год для Беларусі – гэта Год малой радзімы. Для горада Ліды гэты бягучы год адметны і тым, што яму спаўняецца 695 год з дня заснавання яго вялікім князем Літоўскім Гедымінам. Горад рыхтуецца да святкавання. Літаратурны аддзел Лідскага гісторыка-мастацкага музея не застаўся ў баку ў падрыхтоўцы да яго правядзення. І, напэўна, … Read more

Вельмі навагодняя выстаўка

Дарагія лідчане і шматлікія госці нашага горада! Каляды і Новы год – гэта не толькі вечар у коле сям’і, але і радасць зносін, яркае відовішча, добры настрой. Усё гэта мы абяцаем наведвальнікам «Вельмі навагодняй выставы”. У нас будзе цікава ўсім! Настальжы – для салідных людзей, крэатыў – моладзі, рамантыка – закаханым, пацешна і весела для … Read more