/

Кожны, хто дарос, спяшаўся на сенакос

Пачынаючы з вясны, у нашых продкаў адна за другою ў пэўным парадку ішлі сельскагаспадарчыя работы. Асноўны клопат быў пра пасадку гародніны, пасеў зерневых культур. Важнае значэнне набываў агляд адпаведных прылад працы. Дбайныя гаспадары стараліся падрыхтаваць усё загадзя: адрамантаваць, замяніць “аджыўшую” частку, прыдбаць новае. У Лідскім гісторыка-мастацкім музеі захоўваецца каталог 1914 г. чыгунна-ліцейнага і машынабудаўнічага завода … Read more

Парады Маякоўскага ў звінячым вершы Таўлая

Прывітанне, шаноўныя прыхільнікі літаратурнай Лідчыны! Сёння 7 чэрвеня. Зноў супадзенне! У гэты ж дзень паэт Валянцін Таўлай напісаў апошні верш у гэтым доме. Незадоўга перад Вялікай Айчыннай вайной. Творца і сам не ведаў, што тут, у сваёй хаце, больш пісаць не будзе. Гэты верш, як сцвярджае  беларускі паэт і літаратуразнавец са Слонімшчыны Мікола Арочка, стаў … Read more

Дзень электрычнага праса

6 чэрвеня, 140 гадоў таму, быў запатэнтаваны першы электрычны прас. Прыстасаванні для разгладжвання адзення людзі выкарыстоўвалі яшчэ ў I стагоддзі да н.э. Самыя першыя прасы адлівалі з чыгуну і разагравалі ў печах. Яны вельмі хутка астывалі і былі непрыдатнымі для прасавання тонкіх тканін. Прасаванне было цяжкай працай, таму што даводзілася стаяць побач з распаленай печчу. … Read more

Тэатралізаваная экскурсія “Вандроўка ў мінулае”

Тэатралізаваная экскурсія “Вандроўка ў мінулае” ператварае наведвальнікаў не толькі ў гледачоў, але і ў непасрэдных удзельнікаў у прадстаўленай праграме экскурсіі. Тэатралізаваная экскурсія – гэта ўнікальнае спалучэнне інтэрактыўнай формы з дынамічнай і эмацыйна выяўленай падачай самых цікавых фактаў і гісторый Лідскага замка. Праграма ўключае гульні ў стылі сярэднявечча, майстар-клас па сярэднявечных танцах і, па жаданні, салодкі … Read more

У асноўны фонд музея прыняты 45-тысячны прадмет

18 мая – Міжнародны дзень музеяў! Віншуем Вас са святам і запрашаем на Ноч музеяў 20-22 мая. Сёння ў Лідскім музеі яшчэ адна прыемная падзея – у асноўны фонд прыняты 45-тысячны прадмет! Манету 77 пяхотнага палка г. Ліды з надчаканкай відэльца і лыжкі наміналам 20 грошаў у музей перадаў мясцовы жыхар Кошар Аляксандр Рыгоравіч. 77 … Read more

Інтэрактыўны занятак “Хлеб вайны і хлеб Перамогі”

Пра тое, якую цану меў хлеб у час ваеннага ліхалецця, знаёміць інтэрактыўны занятак “Хлеб вайны і хлеб Перамогі”. Напачатку наведвальнікі віртуальна апынуліся на вул. Шубіна ля Лідскага хлебазавода, дзе пазнаёміліся і з гісторыяй назвы вуліцы, і з прадукцыяй прадпрыемства. А затым, уражаныя разнастайнасцю хлебабулачных вырабаў, перамясціліся ў часы ваеннага ліхалецця, калі нават маленькая крошачка станавілася … Read more

Беларуская набіванка

Сярод розных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пэўнае месца займае набіванка. Набойка, выбойка, крашаніна, набіванне. Які яшчэ выраб можа выхваліцца такой колькасцю лакальных назваў у залежнасці ад абранай тэхнікі?! Мода на набіванку на тэрыторыі Беларусі была пашырана ў 16 – 17 стст.у сувязі з дзейнасцю рамесніцкіх цэхаў. Віцебск, Магілёў, Полацк, Орша, Бабруйск – гэта былі цэнтры самых … Read more

Май і Таўлай

Першыя майскія дні ў календары маюць цесную сувязь з творчасцю Валянціна Таўлая ў Лідзе. Чым адметны стаў дзень 1 мая ў жыцці паэта? Які след пакінуў паэт у друкарскай справе прынёманскага горада? Аб гэтым і не толькі ў ніжэй змешчаным матэрыяле. 1 мая – Свята Працы! Гэтую тэму не абыйшоў і Валянцін Таўлай у сваёй … Read more

Фондавы панядзелак. Фалерыстыка

Прадметы ў зборы Лідскага музея размеркаваны па 25-ці калекцыях. Адна з іх – «Фалерыстка». У склад калекцыі ўваходзяць медалі, ордэны, ордэнскія планкі, знакі, а таксама значкі. Фалерыстыка – адно з самых распаўсюджаных хобі ў свеце. А значкі – бадай самы цікавы прадмет для калекцыянавання ў савецкія часы. Гэтаму спрыяла невялікая цана і разнастайная тэматыка. Новыя … Read more