/

15 лістапада ў Лідзе прайшлі V Епархіальныя чытанні «Великая Победа: наследие и наследники»

15 лістапада ў Лідзе прайшлі пятыя Епархіальныя чытанні «Великая Победа: наследие и наследники». На мерапрыемства  сабралася духавенства, ваеннаслужачыя, работнікі культуры, педагогі  з  некалькіх рэгіёнаў Гродзеншчыны. Архірэйскую грамату За працу па захаванню памяці аб гісторыі праваслаўя на Лідчыне з рук Уладыкі Парфірыя атрымала старшы навуковы супрацоўнік Лідскага музея Наталля Валынец. Працягам чытанняў стала праца ў секцыях. … Read more

Музейна-педагагічны занятак “Таямніцы хлеба”

Здаўна хлеб лічыцца сімвалам дабрабыту, гасціннасці, абярэгам жылля і чалавека. З жытнёвай і пшанічнай мукі з дабаўленнем разынак, курагі , насення льну і сланечніку – ён запаўняе прылаўкі нашых магазінаў. “Барадзінскі новы”, “Хутарскі асобы”, “Ранета”, “Яблычны спас”, “Квецень”, “Жыццёвы”… Але ці заўсёды так было? Які хлеб ужывалі нашы продкі? Музейна-педагагічны занятак “Таямніцы хлеба” ў цікавай … Read more

12 лістапада прайшла чарговая сустрэча ў літаратурна-музычным салоне “Над Лідзейкай”

Мерапрыемства было праведзена на гэты раз таксама ў канферэнц-зале Лідскага замка. На сустрэчу пад назвай “Паланэз над Шчарай” былі запрошаны слонімскія літаратары на прэзентацыю альманаха “Паланэз”. Трэба зазначыць, што ў Слоніме 1 верасня бягучага года прайшло чарговае рэспубліканскае свята – Дзень беларускага пісьменства. А дзякуючы гісторыі беларускай літаратуры вядома, што Слонім мае літаратурныя сувязі з … Read more

Да 7-лістапада супрацоўнікі музея падрыхтавалі выстаўку-ўспамін «Дзень Вялікага Кастрычніка ў перыядычным друку і рэтра-паштоўках

У гасцей і жыхароў горада з’явілася магчымасць вярнуцца на некалькі дзесяцігоддзяў назад і ўспомніць атрыбуты свята без якіх не абыходзілася ні адна савецкая сям’я. Выстаўка знаёміць з землякамі ўдзельнікамі рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. На выстаўцы можна пачытаць газету «Уперад», надрукаваную 75 гадоў таму (7 лістапада 1944 г). Даведацца аб працоўных поспехах жыхароў нашага раёна ў … Read more

5 лістапада ў ДУ «Лідскі гісторыка-мастацкі музей» прайшоў раённы злёт юных краязнаўцаў

У рамках краязнаўчай канферэнцыі навучэнцаў «Таямніцы малой Радзімы” адбылася прэзентацыя даследчых работ па выніках раённага этапу рэспубліканскага конкурсу “Пуцявінамі маіх землякоў”, творчая абарона матэрыялаў раённай краязнаўчай экспедыцыі «Сядзібы і лёс». У рамках раённага краязнаўчага конкурсу «Знаходка года” юныя даследчыкі паказалі творчую абарону музейнага прадмета прадстаўленага на раённы конкурс «Гісторыя адукацыі на Лідчыне».

Музейна-педагагічны занятак «Жывыя гадзіннікі»

З 1 лістапада Лідскі гісторыка-мастацкі музей запрашае на музейна-педагагічны занятак «Жывыя гадзіннікі». Ці ведаеце вы, што ёсць у прыродзе і гучаць «жывыя гадзіннікі»? Вясной і летам можна лёгка вызначыць час па спеву птушак. Салавей прачынаецца а другой гадзіне ночы. У 2-3 гадзіны раніцы пачынае спяваць палявы жаўрук. У 5 гадзін прачынаецца берасцянка. А вось верабей, … Read more

“Жыццё ў кадры”

23 кастрычніка ў літаратурным аддзеле (доме В.Таўлая) Лідскага гісторыка-мастацкага музея па вуліцы Замкавая,7 адбылося адкрыццё фотавыстаўкі Яўгена Пятакіна “Жыццё ў кадры”. Ушанаваць памяць свайго калегі прыйшлі і былыя супрацоўнікі “Лідскай газеты” (нядаўна раённаму выданню споўнілася 80 год), так як Яўген Сяргеевіч у свой час працаваў у раёнцы. На мерапрыемстве прыняла ўдзел і дачка фотамайстра Ларыса … Read more

Фотасправаздача з адкрыцця выстаўкі «Странники» ў канферэнц-зале Лідскага замка

«Странники» – так называецца выстаўка жывапісных работ і графікі маскоўскага мастака-касміста, пісьменніка, паэта і даследчыка Дзмітрыя Астапчука, урачыстае адкрыццё якой адбылося ў канферэнц-зале Лідскага замка 17 кастрычніка 2019 года. На адкрыцці прысутнічалі мастак з жонкай Ліаннай Хасцікян і іх сябры-аднадумцы. «Мастацтва – гэта шлях ад сэрца да сэрца!», – сцвярджае мастак, а прадстаўленыя на выстаўцы … Read more

Майстэрня духоўна-каштоўнасных арыентацый «Пакровы Багародзіцы – рукі маці, рукі Радзімы», прысвечаная праваслаўнаму святу Пакровы Багародзіцы і Дню Маці.

З 9 па 15 кастрычніка 2019 г. у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі на базе выстаўкі «Нам 41-шы не забыць, нам 44-ты славіць» праходзіла майстэрня духоўна-каштоўнасных арыентацый «Пакровы Багародзіцы – рукі маці, рукі Радзімы». Майстэрню наведалі навучэнцы і студэнты, а таксама жыхары горада. Увазе наведвальнікаў быў прадстаўлены фільм «Гісторыя свята Пакровы Багародзіцы», выстава абразоў, прысвечаная Божай Маці, … Read more

Выстаўка “Гады надзей і дасягненняў”

19 верасня супрацоўнікі музея ўдзельнічалі ў выяздной выстаўцы “Гады надзей і дасягненняў”, прысвечанай 75-годдзю стварэння Гродзенскай вобласці. На выстаўцы былі прадстаўлены дакументы, фатаграфіі, фотаальбомы.