г.Лiда, вул.Перамогi 37а
lixmuseum@mail.ru

  • Русский
  • Беларуская мова
  • English
  • / Актуальныя выставы Архіў / Выстаўка “Сустрэча пакаленняў. Арганізацыі моладзі ўчора і сёння”

    Выстаўка “Сустрэча пакаленняў. Арганізацыі моладзі ўчора і сёння”

    Выстаўка прысвечаная 100-годдзю Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі разлічана на наведвальнікаў рознага ўзросту. Для дзяцей і моладзі падрыхтавана гістарычная экскурсія аб стварэнні камсамола і сучасных маладзёжных арганізацыях Лідчыны. Больш старэйшаму пакаленню наведванне музея дапаможа вярнуцца ва ўспаміны пра маладосць і камсамольскае брацтва.

    Наведвальнікі экспазіцыі змогуць даведацца пра цэлую эпоху ў жыцці краіны, пра УЛКСМ,КСМЗБ, пра камсамольцаў. Асноўныя раздзелы выстаўкі прысвечаны Камуністычнаму Саюзу Моладзі Заходняй Беларусі, у гады Вялікай Айчыннай вайны, ударным камсамольскім будоўлям, гісторыі камсамола і БРСМ Лідскага раёна. Гэта дакументы з’ездаў, канферэнцый УЛКСМ, БРСМ, камсамольскія значкі і білеты, сцягі, вымпелы, фотаздымкі, фотаальбомы, газеты, асабістыя рэчы камсамольцаў. Дапоўняць выстаўку прадметы з прыватных калекцый Геннадзія Тараса і Чэслава Серафіновіча. На выстаўцы прадстаўлены інтэрактыўныя пляцоўкі і фотазоны.

    *Глядзець фотасправаздачу з выстаўкі.

    *ЛідаТВ пра выстаўку.